Главная » 2011 » Октябрь » 13 » 13 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, у Малой зале Дома Саветаў прайшоў традыцыйны ўрачысты прыём ад імя старшыні райвыканкама
23:50
13 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, у Малой зале Дома Саветаў прайшоў традыцыйны ўрачысты прыём ад імя старшыні райвыканкама
13 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, у Малой зале Дома Саветаў прайшоў традыцыйны ўрачысты прыём ад імя старшыні раённага выканаўчага камітэта жанчын-маці Ганцаўшчыны
 
Дзень маці — асаблівае свята, якое нікога не пакідае раўнадушным і падкрэслівае вялікую ролю жанчыны ў жыцці нашага грамадства і краіны. Менавіта таму штогод у гэтыя кастрычніцкія дні адбываецца сустрэча жанчын-маці і кіраўніцтва раёна. Акрамя кіраўніка раёна У. М. Столяра, удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў В. Я. Дрозд, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н. І. Клявец, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і адукацыі райвыканкама Л. М. Занька і С. В. Сарокаў, галоўны ўрач Ганцавіцкай ЦРБ В. У. Сашко, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 107 філіяла № 802 ААТ "ААБ "Беларусбанк” Н. В. Сідоранка, якая ўзначальвае раённую арганізацыю ГА "Беларускі саюз жанчын”, і 18 жанчын-маці, якія працуюць у розных галінах народнагаспадарчага комплексу Ганцаўшчыны.
На сустрэчу ў райвыканкам былі запрошаны майстар РКБА Л. У. Клімавец, галоўны спецыяліст ЦБП № 107 ААТ "ААБ "Беларусбанк” А. І. Радзюк, інжынер ДРБУ-100 А. Г. Самарына, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення райпаліклінікі Ж. М. Стральчэня, бібліятэкар Вялікакруговіцкай сельскай бібліятэкі Н. У. Фядосава, намеснік начальніка 2-га аддзялення сувязі РВПС І. А. Цімашкевіч, загадчык фермы СВК "Дубнякі” А. У. Шут, аператар СВК "Будча” В. А. Савеня, сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва М. У. Кот, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета раённага аддзела адукацыі В. А. Мурашка, інжынер-тэхнолаг хлебазавода Н. Л. Шкор, маці героя-афганца А. А. Крысюк, дырэктар РЦДЮТ А. М. Ленкавец, інжынер-энергетык ПМК-14 В. М. Дрозд, дырэктар ПВУП "ВаМіЦа” В. М. Шуляк, загадчык магазіна райпо "Сілуэт” З. І. Лосік, спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. І. Савеня, загадчык Вялікакруговіцкага СДК В. І. Чабатарэнка.
Падчас урачыстага прыёму Уладзімір Міхайлавіч выказаў словы шчырай падзякі прысутным жанчынам, а ў іх асобах і ўсім жанчынам-маці Ганцаўшчыны, якія паспяхова спалучаюць прафесійную і грамадскую дзейнасць са сваім галоўным прызначэннем — быць захавальніцамі сямейнага ачага, гадаваць і выхоўваць сыноў і дачок. "Мы ганарымся жанчынамі раёна. Яны праяўляюць сваю энергію і мэтанакіраванасць, актыўную жыццёвую пазіцыю, дасягаюць высокіх вынікаў у працы. І жыццёвы шлях, лёс кожнай з жанчын, якія прысутнічаюць у гэтай зале, — яркае таму пацвярджэнне”, — падкрэсліў у сваёй прамове старшыня райвыканкама.
Пасля ў цёплай сяброўскай атмасферы за кубачкам гарбаты кожная з жанчын расказала аб сабе, сваіх дзецях і рабоце. Акрамя таго, святочны настрой прысутным стваралі выступленні самадзейных артыстаў ГДК і выхаванцаў ясляў-сада № 5 г. Ганцавічы. Напрыканцы сустрэчы ўсе запрошаныя жанчыны атрымалі з рук У. М. Столяра кветкі і памятныя падарункі ад райвыканкама.
Просмотров: 767 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования