Главная » 2013 » Сентябрь » 12 » 13 верасня – Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі
11:23
13 верасня – Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі
Ва ўсіх рэгіёнах Брэстчыны запланаваны святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Свята  гэтае, несумненна, аб’ядноўвае сучасных акцябрат, піянераў, піянерважатых  і  тых, хто ў душы застаецца піянерам.

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя на працягу ўсіх 23-х год свайго існавання прадаўжала лепшыя традыцыі піянерскага руху. Самая масавая дзіцячая арганізацыя краіны па-ранейшаму папулярная ў хлопчыкаў і дзяўчынак. "Беларуская піянерыя – гэта школа выхавання падрастаючага пакалення ў духу любові і адданасці Радзіме, – пераканана старшыня абласнога савета БРПА Святлана Мірчук. – Брэсцкі абласны савет грамадскага аб’яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” віншуе ўсіх з Днём нараджэння нашай суполкі! Усім зычым новых слаўных пачынанняў, маладзёжнага аптымізму, надзейных таварышаў, дабрабыту і асабістага шчасця.

З 10 па 14 верасня на Брэстчыне арганізаваны  ўрачыстыя лінейкі і зборы дружын, конкурсы агітбрыгад і каманд па чарлідынгу, агляды груп сцяганосцаў, піянерскія кастры, злёты і фестывалі. Так, 14 верасня ў  Брэсце вялікае піянерскае вогнішча дружбы аб’яднае  тры дружыны: гімназіі  №6, СШ №37  і СШ  №14 . У праграме свята – прадстаўленне дружын, гульня-выпрабаванне па станцыях, паказальныя выступленні выратавальнікаў, і, вядома, піянерскія песні і гульні.
Просмотров: 1006 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования