Главная » 2011 » Сентябрь » 29

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённая ветэранская арганізацыя сумесна з цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В.Ф.Праскурава. На сустрэчу сабраліся ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, працаўнікі ўстаноў і арганізацый, прадстаўнікі БРСМ і БРПА, каб падзяліцца вопытам, ідэямі, думкамі.

З цёплымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў Я.С.Стацько, старшыня раённага Савета дэпутатаў В.Я.Дрозд, лідары прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, а таксама прадстаўнікі раённых сацыяльных служб.

У праграме мерапрыемства прагучалі нумары мастацкай самадзейнасці выхаванцаў раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці.

Просмотров: 489 | Добавил: Alex | Дата: 29.09.2011

Яндекс.Метрика
Индекс цитирования