Главная » 2013 » Февраль » 21 » 21 ЛЮТАГА — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
10:00
21 ЛЮТАГА — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ


Родная беларуская мова… Пявучая, невычэрпная, як паўнаводны ручай, што ідзе з народных глыбінь, выразніца духоўных скарбаў беларуса, яго дум і спадзяванняў. Без яе нельга ўявіць заўтрашні дзень, бо калі зразумееш, то не адчуеш вытокаў культуры, самабытнасці, непаўторнасці народа.

Аб гэтым — падборка вершаў удзельнікаў узорнага літаратурнага аб’яднання "Верасок” РЦДЮТ.

Мова мая

Па-беларуску бабка гаварыла,

Калі суседку сустракала ў двары.

І нас, дзяцей, яна заўжды вучыла,

Што мова і зямля — нябёс дары.

Па-беларуску маці песні пела.

Спачатку  калыханку, потым — модны хіт.

Спявала ціха, песня душу грэла

Пра поле з жытам,  травы між ракіт.

Па-беларуску я чытаю казкі,

Тлумачу брату меншаму свайму

Пра бацькаў дар, пра чараўніц, іх ласкі

І непрыкметна з хлопчыкам засну.

Хачу, каб мова беларуская гучала,

Каб ёю любаваўся цэлы свет.

Яна найлепшае ад прадзедаў сабрала.

Захоўваць мову — гэта быў іх запавет.

Кацярына ЯРАШЭВІЧ,

вучаніца 8 "Б” класа Хатыніцкай СШ.

 

Родная мова

Мовай роднаю пушчы і птушкі вітаюцца,

Неба, колас, зямля толькі ёю яднаюцца.

Непаўторная мова. Любімая

Беларуская мова — адзіная!

Мая мова, як сад весні — чыстая, белая.

Слухай добра, яна для ўсіх зразумелая.

Што ні слова, то яблыка спелае,

Хоць прыгожае, ды нясмелае.

Беларуская мова ад Бога.

Мове матчынай Ён дапамог.

Хто не любіць яе, то ад тога

Назаўсёды адвернецца Бог.

Марына СТРАЛЬЧЭНЯ,

вучаніца 7 класа Чудзінскай СШ.

 

Беларуская мова

Беларуская мова —

напеўнае слова,

празрысты ручай

і прыветлівы край.

Беларуская мова —

бабулі замова,

крык жаўрука

і пах васілька.

Беларуская мова —

мудрасці слова,

продкаў закон,

царквы велічны звон.

Беларуская мова…

Раблю я выснову:

пявучая і жывая,

родная і святая!

Антон СІДАРЭВІЧ,

вучань 6 "Б” класа гімназіі  г. Ганцавічы.

 

х х х

У кожнага народа мова ёсць.

Яна свая, яна — усяго аснова.

У беларусаў мова быццам госць.

Не часта чуеш беларуса слова.

Хоць хораша па-руску загучыць,

Я слухаю… А потым усміхнуся.

"Ламаць язык”, суседскай мовай жыць —

Не для мяне. Сваю згубіць баюся.

Наталля КАНАНОВІЧ,

вучаніца 8 "Б” класа Хатыніцкай СШ.

Просмотров: 843 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования