Главная » 2013 » Август » 18 » 23,3 процента выпускников школ Ганцевичского района, поступающих в ВУЗ-ы, не смогли преодолеть порог ЦТ
09:28
23,3 процента выпускников школ Ганцевичского района, поступающих в ВУЗ-ы, не смогли преодолеть порог ЦТ
Падведзены вынікі цэнтралізаванага тэсціравання. Сёлета з 288 выпускнікоў школ раёна ў ім прынялі ўдзел 240, ці 83,3 працэнта ад агульнай колькасці.

Сярэдні бал ЦТ па раёне ў параўнанні з мінулым годам вырас на 1,5 пункта і дасягнуў 37 балаў. Сярод 11 вучэбных прадметаў, па якіх здавалася ЦТ, найлепшыя веды выпускнікі паказалі па грамадазнаўству, беларускай мове і геаграфіі — у сярэднім па іх набрана адпаведна 48,5, 44,4 і 39,5 бала.

Адметна тое, што ўпершыню сярод выпускнікоў Ганцаўшчыны ніхто не здаваў ЦТ па нямецкай мове, хаця яе выкладаюць у асобных школах.

Самы высокі сярэдні бал па ЦТ набраў залаты медаліст СШ № 3 г. Ганцавічы Уладзіслаў Наумік — 263, прычым па матэматыцы ў яго 96 балаў. Выдатна здалі ЦТ і шэраг былых вучняў гарадской гімназіі. Напрыклад, Дзмітрый Букса набраў 260 балаў, з якіх 96 — па матэматыцы і 94 — па беларускай мове. Аналагічны сярэдні бал і ў Аляксандра Студэнта які, дарэчы, набраў па фізіцы 96 балаў. А вось Святлана Чумакова атрымала па ЦТ 251 бал і паказала найлепшы вынік у раёне па англійскай мове — 80 балаў. Вольга Вольніч хаця і набрала іх трохі менш за згаданых гімназістаў — 213 балаў, але па беларускай мове атрымала 91 бал.  Такі ж вынік па гэтым вучэбным прадмеце і ў выпускніцы Кукаўскай сярэдняй школы Крысціны Якубоўскай. Таксама выдатныя веды не толькі па роднай мове, але і па матэматыцы паказала Паліна Пічыц з Хатыніцкай СШ. Па гэтых прадметах яна набрала па 92 балы, а агульны сярэдні бал у яе — 252.

З другога боку, варта адзначыць, што 56 чалавек, ці 23,3 працэнта ад колькасці выпускнікоў, якія спрабавалі паступіць у ВНУ,  па асобных вучэбных прадметах не здолелі пераадолець парог ЦТ для паступлення ў ВНУ . Па беларускай і рускай мовах ён складаў 10 балаў, па матэматыцы, фізіцы, біялогіі і хіміі — 15 балаў, па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўству, геаграфіі і замежнай мове — 20 балаў.  ЦТ па матэматыцы не здалі 25 чалавек, па фізіцы — 15 і гісторыі Беларусі — 5.
Просмотров: 573 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования