Главная » 2012 » Декабрь » 26 » 23 декабря на базе СШ № 1 и гимназии г. Ганцевичи состоялись соревнования среди добровольных дружин города Ганцевичи
00:28
23 декабря на базе СШ № 1 и гимназии г. Ганцевичи состоялись соревнования среди добровольных дружин города Ганцевичи
У мінулую нядзелю, 23 снежня, на базе СШ № 1 і гімназіі г. Ганцавічы адбыліся спаборніцтвы сярод дабравольных дружын горада, прысвечаныя 80-годдзю ўтварэння першых атрадаў садзейнічання міліцыі.

Хочацца адзначыць тое, што за права называцца лепшай дабравольнай дружынай спрачаліся ажно 14 каманд! Бадай, упершыню спартыўнае спаборніцтва ў раёне мела такую вялікую колькасць удзельнікаў.

На цырымоніі ўрачыстага адкрыцця намеснік старшыні райвыканкама, начальнік раённага штаба дабравольных дружын Сяргей Вітальевіч Сарокаў пажадаў удзельнікам поспехаў, выказаў упэўненасць, што падобныя мерапрыемствы не толькі дазваляюць праверыць свае спартыўныя здольнасці і тэарэтычныя веды, але і аб’ядноўваюць, згуртоўваюць калектывы, дапамагаюць людзям адпачыць ад паўсядзённых клопатаў. Таксама падчас адкрыцця спаборніцтваў Сяргей Вітальевіч разам з намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксеем Аляксандравічам Крысюком за актыўны ўдзел і дапамогу ў ахове грамадскага парадку ўзнагародзілі падзякамі раённага штаба дабравольных дружын найбольш актыўных прадстаўнікоў кожнай з каманд.

Пасля ўрачыстасцей і паказальнага выступлення членаў спартыўнага клуба"Мядзведзь”, спаборніцтвы ўзялі свой пачатак. Каманды высвятлялі мацнейшых у наступных відах: дартс, шашкі, армрэстлінг, гіравы спорт, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, віктарына па пытаннях аховы правапарадку і медыцынскай падрыхтоўцы, у якіх удзельнічала па аднаму прадстаўніку з кожнай дружыны. А ў эстафеце і перацягванні каната ўдзел прымала ўся каманда.

У асобных відах спаборніцтваў не было роўных дружыне, створанай пры аддзеле па справах моладзі райвыканкама, у якую ўваходзілі члены СК "Мядзведзь”. Яны сталі лепшымі па шашках, армрэстлінгу, гіравому спорту і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Дзве перамогі — на рахунку дружыны лясгаса (віктарына і перацягванне каната), па адной — у каманд прафесійнага ліцэя (эстафета) і ААТ "Модуль” (дартс).

Аднак у выніковай табліцы галоўным было не наяўнасць першых месцаў, а агульная колькасць ачкоў. У выніку лепшай стала дабравольная дружына Ганцавіцкага хлебазавода, якая атрымала пераходны кубак, грамату і каштоўныя падарункі ад арганізатараў спаборніцтваў. Другое месца — на рахунку дружыны, створанай пры аддзеле па справах моладзі. Трэцяй стала каманда аддзела адукацыі райвыканкама. Прызёры таксама атрымалі граматы ад раённага штаба дабравольных дружын і каштоўныя падарункі ад спонсараў.


Просмотров: 599 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования