Главная » 2015 » Апрель » 24 » 24 КРАСАВІКА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ МОЛАДЗІ
05:29
24 КРАСАВІКА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ МОЛАДЗІ

Маладзёжная палітыка дзяржавы нацэлена на тое, каб умацаваць пераемнасць пакаленняў, выхаваць новае пакаленне ў духу патрыятызму, здаровага ладу жыцця, накіраваць энергію моладзі ў рэчышча стваральных спраў.

Маладзёжная палітыка дзяржавы нацэлена на тое, каб умацаваць пераемнасць пакаленняў, выхаваць новае пакаленне ў духу патрыятызму, здаровага ладу жыцця, накіраваць энергію моладзі ў рэчышча стваральных спраў.

Аб'яднанне намаганняў грамадскіх арганізацый, людзей, якія душой хварэюць за будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў, садзейнічае павышэнню арганізаванасці і творчай актыўнасці моладзі, вырашэнню эканамічных, сацыяльных, навукова-тэхнічных, маральных праблем грамадства, умацаванню законнасці і правапарадку, а таксама дазваляе ўзмацніць кантроль грамадства за захаваннем правоў моладзі. Ці лёгка быць маладым у сучасным грамадстве — залежыць ад згуртаванасці моладзі ў вырашэнні сваіх праблем, іх салідарнасці.

У Беларусі пасля развалу СССР зноў адрадзіліся маладзёжныя арганізацыі ў якасці правадніка інтарэсаў гэтых слаёў насельніцтва.
 
Найбольш масавым прадстаўніком маладога пакалення з'яўляецца грамадскае аб'яднанне "БРСМ", якое на Ганцаўшчыне налічвае болей паўтары тысячы членаў. Гэта больш за 28 працэнты маладых людзей раёна ва ўзросце ад 14 да 31 года. Яны вучацца, асвойваюць прафесіі або працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі, ідуць па свайму шляху станаўлення, каб быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Просмотров: 601 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования