Главная » 2015 » Март » 11 » Абмежаванне часу продажу алкагольных напіткаў
13:01
Абмежаванне часу продажу алкагольных напіткаў

На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года “Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту” Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне абмежаваць на тэрыторыі раёна продаж алкагольных напіткаў у гандлёвых аб’ектах, за выключэннем рознічнага гандлю ў гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання на разліў з 00.00 да 24.00 — у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка), Дня сям’і (15 мая), Дня моладзі (апошняя нядзеля чэрвеня), Дня ведаў (1 верасня), Дня маці (14 кастрычніка. А таксама 30 мая 2015 года з 00.00 да 24.00 — у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі.

Названыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на рэалізацыю алкагольных напіткаў гандлёвымі аб’ектамі, ажыццяўляючымі рознічны гандаль, для правядзення вясельных урачыстасцей і рытуальных абрадаў.

Просмотров: 509 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования