Главная » 2012 » Май » 20 » Адсвяткавалі юбілей Піянерыі
13:22
Адсвяткавалі юбілей Піянерыі

У мінулую суботу пляцоўка каля СШ № 3 г. Ганцавічы стракацела яркімі фарбамі. На ўрачысты злёт "Піянерыі — 90!”, прысвечаны юбілею з дня ўтварэння Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, сабраліся прадстаўнікі дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў раёна. Гэтую знакавую падзею з прадстаўнікамі юнага пакалення паздзялілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Паўлавіч Саланевіч, начальнік аддзела адукацыі Сяргей Вітальевіч Сарокаў, першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ” Аляксандр Ануфрыевіч Занька, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вольга Іванаўна Задзяркоўская і ветэраны піянерскага руху Валянціна Мікалаеўна Рабцэвіч, Валянціна Іосіфаўна Лынша, Вольга Уладзіміраўна Буднік і Еўдакія Васільеўна Наумік. Адкрыццё афіцыйнай часткі мерапрыемства абвясціў гімн Рэспублікі Беларусь. Асабліва ўрачыстым стаў момант унясення піянерскага сцяга. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня райвыкама Аляксандр Паўлавіч Саланевіч.

У гэты ж дзень 17 акцябрат атрымалі ганаровае званне  "піянер”. З хваляваннем у голасе, хлопчыкі і дзяўчынкі паабяцалі "любіць Радзіму, быць добрымі, шчырымі і справядлівымі і заўсёды адпавядаць Уставу і традыцыям БРПА”. Чырвона-зялёныя гальштукі рабятам павязалі старшыня раённай піянерскай арганізацыі А.Л. Барысенка і госці свята.

Працягам афіцыйнай часткі мерапрыемства стала работа пляцовак грамадскіх аб’яднанняў раёна і святочны канцэрт. Падчас апошняга таксама было шмат незабыўных момантаў: узнагароджанне актывістаў піянерскага руху, пераможцаў раённых конкурсаў "Гісторыя гальштука ў маёй сям’і”, "Выратавальнікі вачыма дзяцей” і многіх іншых, лепшых валанцёрскіх груп. Спецыяльны прыз рэспубліканскай газеты для падлеткаў "Пераходны ўзрост” атрымала рэдкалегія гімназічнай газеты "Совершенно несекретно” (кір. Святлана Чэкун).

Вельмі прыгожай, сапраўды яркай кропкай урачыстасці стаў вялікі піянерскі касцёр, які, пад захопленыя позіркі дзяцей і дарослых, запалілі актывісты "БРСМ” Анастасія Лісюк, Віктар Глазун і пераможца абласнога конкурсу "Лідар года 2012” Марыя Сяргейчык. Як адзін з сімвалаў піянерыі, ён аб’яднаў некалькі пакаленняў, сабраўшы дзяцей і дарослых у вялікі карагод.

Просмотров: 630 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования