Главная » 2013 » Март » 31 » АНОНС № 3 ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ”
20:19
АНОНС № 3 ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ”

Выйшаў з друку трэці нумар часопіса "Маладосць”. У ім змешчаны разнастайныя матэрыялы на розны густ: вершы, апавяданні, аповесці, а таксама крытычныя, мовазнаўчыя артыкулы.

У выданні пад рубрыкай "Упершыню ў "Маладосці” прадстаўлены Андрэй Козел з паэтычнай падборкай "Праз люстэрка” і Ала Дарашэнка з апавяданнем "Ён, мора, зямля ды неба”. 


Таксама часопіс "Маладосць” прапануе ўвазе сваіх чытачоў нізкі вершаў Эдуарда Граковіча, Ганны Новік, Наталлі Галавач. У раздзеле "Проза” — творы Людмілы Рублеўскай, Міколы Сянкеіча і працяг аповесці легендарных часоў Сержа Мінскевіча "Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Тайна магнітнага замка”. 

"Культурную спадчыну старажытных народаў нельга даследаваць без уяўлення пра тое, што яны ўкладвалі ў паняцці "мова”, "слова”, "язык”, якія гісторыка-філалагічныя сентэнцыі меліся на ўвазе пры выкарыстанні гэтых тэрмінаў. Актуальным з’яўляецца пытанне пра выбар мовы тым ці іншым пісьменнікам, пра матывацыю такога выбару. 

Гэты комплекс пытанняў вырашалі і вырашаюць гісторыка-філалагічныя навукі розных нацыянальных школ Еўропы, паколькі шматмоўнасць была характэрнай рысай развіцця ўсіх даўніх літаратур (за выключэннем, бадай што, рускай). Разам з тым даволі доўга айчынная філалогія, філасофія і эстэтыка не "абцяжарвалі” сябе пытаннем пра моўны дыяпазон старажытнага пісьменства Беларусі”, — гэта ўрывак з артыкула Уладзіміра Кароткага і Жанны Некрашэвіч-Кароткай "Моўная сітуацыя на Беларусі ў люстэрку гісторыі літаратуры: "парады мудрых людзей” і "навука добрых людцоў”.

Набывайце і выпісвайце часопіс "Маладосць” да не забывайцеся на тое, што пад яго вокладкай выходзіць часопіс для падлеткаў "Бярозка”.


Просмотров: 549 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования