Главная » 2013 » Февраль » 27 » АНОНС ДРУГОГА НУМАРА ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ” 2013
22:40
АНОНС ДРУГОГА НУМАРА ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ” 2013

Увазе прыхільнікаў айчыннай літаратуры, крытыкі і публіцыстыкі!.. Выйшаў з друку другі нумар часопіса "Маладосць”. У ім — размаітыя творы ды матэрыялы на розны густ. Сярод дэбютантаў выдання пад рубрыкай "Упершыню ў "Маладосці” — Алесь Мойскі з нізкай вершаў "Берагоў не знойдзеш у маёй ракі…” і Паліна Лук’яновіч з апавяданнем "Гарадская”. Аматарам паэзіі прапануюцца падборкі іншых аўтараў: Анатоля Зэкава, Бажэны Мацюк, Станіслава Валодзькі ды Валерыя Мацулевіча. Проза прадстаўлена такімі творцамі, як Уладзімір Дамашэвіч. Анатоль Казлоў, Ганна Навасельцава, а таксама працягам аповесці легендарных часоў Сержа Мінскевіча "Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Тайна магнітнага замка”.

"Калі задумацца пра тое, адкуль цячэ метафізічная плынь у нашай літаратуры, нельга не прыгадаць творчасць Максіма Гарэцкага.

Зразумела, што карані беларускай літаратурнай метафізікі растуць не з нашаніўскага перыяду. Да таго былі стагоддзі найскладанейшага суіснавання жанраў свецкай і духоўнай літаратуры, прычым аснову апошняй складаў арыгінальны хрысціянскі сімвалізм”, — так пачынаецца крытычны артыкул Ціхана Чарнякевіча "Максім Гарэцкі і метафізіка”, прысвечаны нашаму слыннаму пісьменніку, літаратуразнаўцу, перакладчыку, чый 120-гадовы юбілей мы адзначалі ў лютым.

Часопіс "Маладосць” прапануе розныя іншыя цікавыя публікацыі. Чакаем вас у шэрагу нашых чытачоў і падпісчыкаў.

Просмотров: 481 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования