Главная » 2010 » Июль » 3 » Бясцэнную памяць нашчадкам
14:42
Бясцэнную памяць нашчадкам
Немагчыма ў поўнай меры ацаніць подзвіг, які здзейснілі нашы продкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, каб атрымаць незалежнасць, каб зараз мы маглі жыць пад мірным небам. Нельга забыць, колькі людзей загінула ў імя Перамогі, каб у іх нашчадкаў была светлая будучыня. Іх прыклад дапамагае новаму пакаленню быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, натхнёнымі ідэаламі дабра і справядлівасці, здольнымі ствараць на карысць Айчыны.

Членамі грамадскіх арганізацый БРСМ і БРПА праводзіцца вялікая работа, каб успаміны ветэранаў не засталіся ў мінулым разам з падзеямі тых часоў. Дапамагаюць у гэтым мерапрыемствы, якія сталі традыцыйнымі ў пярвічных арганізацыях гэтых аб’яднанняў, — раённыя канферэнцыі, тэатралізаваныя прадстаўленні, творчыя справаздачы, розныя конкурсы, інтэлектуальныя гульні, віктарыны "Ці ведаеш ты свае карані?”, "Родны мой горад”, "Сімволіка Рэспублікі Беларусь” і шмат іншых. Ажыццяўляецца работа арганізацый праз рэалізацыю праграм дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў патрыятычнага і грамадскага выхавання "Моладзь Беларусі”, "Маладыя таленты Беларусі”, "Моладзь Ганцаўшчыны”, "Будучыню Радзімы Будаваць Маладым”, "Наследнікі” з улікам спецыфікі кожнай установы.

Членамі грамадскіх аб’яднанняў праводзяцца дабрачынныя мерапрыемствы "Вахта Памяці”, тыдні добрых спраў, акцыі "Клопат”, "Ветэран жыве побач”, "Падары людзям дабро”, "Сіняя сціплая хустачка”, "Салют табе, салдат Перамогі!”, "Міласэрнасць”, у час якіх арганізавана наведванне інвалідаў, ветэранаў вайны і працы, уручэнне памятных сувеніраў, віншавальных паштовак, віншаванне пажылых людзей са святамі.

У выніку ўдзелу ў патрыятычных акцыях у моладзі выхоўваюцца патрыятызм, любоў і павага да Радзімы, развіваецца зацікаўленасць да гісторыі свайго краю, да яго баявога мінулага.

У рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Ганцавіцкі РК ГА БРСМ ужо даслаў паштоўкі з віншаваннямі ўсім замацаваным за раённай арганізацыяй ветэранам. Члены аб’яднання з вялікім задавальненнем прымуць удзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтай даты.

3 ліпеня — гэта яшчэ адна нагода, каб успомніць пра ветэранаў іх бязмежную адвагу і мужнасць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І члены БРСМ робяць усё магчымае, каб данесці гэтую бясцэнную памяць нашчадкам.

Наталя МАТУСЕВІЧ,
в. а. першага сакратара
Ганцавіцкага РК ГА БРСМ
Просмотров: 755 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования