Главная » 2013 » Апрель » 24 » Чемпионы страны по вольной борьбе («СП» за 24.04.2013)
00:37
Чемпионы страны по вольной борьбе («СП» за 24.04.2013)

З 15 па 17 красавіка ў Брэсце прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод СДЮШАР і ДЮСШ, удзел у якім прымалі спартсмены 1998 — 1999 гадоў нараджэння. Усяго на барцоўскі дыван выйшлі 285 юнакоў і 125 дзяўчат з 35 каманд з усёй краіны.

У першы дзень спаборнічалі юнакі. У сваёй вагавой катэгорыі ўпэўненую перамогу святкаваў ганцаўчанін Ілья Бобка з СШ № 2. Наш барэц усе свае паядынкі (іх было 6) завяршыў датэрмінова, што дазволіла яму ўпершыню стаць чэмпіёнам краіны.

На наступны дзень спаборнічалі дзяўчаты. Вучаніцы Любашаўскай БШ Таццяна Блінкоўская і Дар’я Вялічка ў сваіх вагавых катэгорыях занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.

А вось Паліна Бялецкая з СШ № 3 прадэманстравала сапраўдную волю да перамогі. Дайшоўшы да фіналу, у апошнім паядынку, за некалькі секунд да канца, здолела правесці прыём, які стаў пераможным. Як адзначыў трэнер спартсменкі Аляксей Клявец, менавіта ў такіх сустрэчах і праяўляецца характар сапраўдных чэмпіёнаў. Поспехі дзяўчат дазволілі нашым спартсменкам заняць ганаровае трэцяе месца ў агульнакамандным заліку.

Пераможцы і прызёры атрымалі ганаровыя граматы і медалі. А чэмпіёны былі адзначаны яшчэ і грашовай прэміяй у памеры 200 тысяч рублёў.

Зусім хутка, 8 і 9 мая, у Магілёве пройдуць спаборніцтвы, якія стануць адборам на чэмпіянат Еўропы. Удзел у іх прыме і ганцаўчанка Паліна Бялецкая. Пажадаем нашай спартсменцы поспехаў і дасягнення высокіх вынікаў!


Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: чэмпіёны краіны па вольнай барацьбе — Паліна Бялецкая і Ілья Бобка.

Фота аўтара.

http://www.gants.by/

Просмотров: 471 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования