Главная » 2019 » Январь » 17 » Ці можа быць католік чальцом БРСМ?
08:27
Ці можа быць католік чальцом БРСМ?

Ці можа быць католік чальцом БРСМ? 

На пытанне адказвае айцец Аркадзь Куляха OCD:

БРСМ – гэта жывы арганізм, які складаюць маладыя людзі, у тым ліку вернікі Каталіцкага Касцёла. Канешне, няма дадзеных адносна колькасці сяброў арганізацыя, якія сумяшчаюць дзейнасць у БРСМ з камуніяй з Богам, аднак я сам ведаю такіх людзей. Сярод іх ёсць і некаторыя навучэнцы нашай духоўнай семінарыі, а таксама хтосьці з маладых святароў. Калі яны ў сваім сумленні вырашаюць, што хочуць належаць да БРСМ, то Касцёл паважае іх выбар. У свабоднай краіне, дзе законам гарантуецца свабода сумлення і рэлігіі, кожны мае права належаць да той грамадскай супольнасці, якую лічыць каштоўнай і якая дапамагае яму гарманічна развівацца. Некалькі гадоў таму, калі я служыў пробашчам, БРСМ і наша парафія паспяхова рэалізавалі некаторыя праекты дзеля агульнага дабра мясцовай супольнасці. 

Беручы пад увагу статут БРСМ, а таксама аўтаномію Касцёла і дзяржавы, падаецца, што біскупам няма патрэбы выказвацца адносна прыналежнасці католікаў да пэўнай моладзевай арганізацыі, якая не толькі не парушае годнасці чалавечай асобы, свабоды рэлігіі і не забараняе вызнаваць веру, але ў сваёй дзейнасці падтрымлівае шматлікія сацыяльныя і духоўныя праекты, а таксама служыць развіццю сваіх чальцоў. Многія вернікі праз удзел у БРСМ імкнуцца быць вернымі Богу ў сваім жыцці, прыслухоўваючыся да навучання Папы Францішка: “  Католікі не павінны баяцца ўдзельнічаць у аб’яднаннях свецкага характару, але, захоўваючы свабоду свайго сумлення, з адвагай далучацца да ініцыятываў, якія могуць паспрыяць развіццю агульнага дабра.

Партал Catholicnews.by – анлайн-версія газеты Віцебскай дыяцэзіі “Каталіцкі Веснік”. 

Просмотров: 76 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY
Индекс цитирования