Главная » 2013 » Сентябрь » 14 » Дарослыя, што робяць вашы дзеці?
12:19
Дарослыя, што робяць вашы дзеці?
Мабыць, колькі існуе грамадства, столькі не пакідае спадзяванне, што прыйдзе такі час, калі навокал будуць усеагульная згода і дабрабыт, дзеці — слухацца бацькоў, малодшыя — паважаць старэйшых, застануцца ў мінулым падман, канфлікты, правапарушэнні, злачынствы.  Аднак суровая рэчаіснасць гаворыць аб адваротным.

З кожным годам колькасць правапарушэнняў не змяншаецца, а наадварот, павялічваецца. І, што немалаважна, большасць злачынстваў здзейснены непаўналетнімі ў нецвярозым стане. Распаўсюджванне п’янства і алкагалізму ў маладзёжным асяроддзі выклікае вялікую трывогу. На жаль, нярэдка, асабліва на святы, супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць на вуліцах п’яных падлеткаў. У такіх выпадках да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца або самі непаўналетнія, або іх бацькі ці дарослыя, якія прыцягнулі падлетка ў антыграмадскія паводзіны.

Так, згодна з артыкулам 17.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім  транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, якія прызначаны для ўжывання такіх напіткаў, або з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе, што зневажае чалавечую годнасць, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 падлеткаў. Акрамя таго,  па артыкуле 17.4 КоАП пакараны 14 чалавек, сярод якіх і 1 бацька, за ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны шляхам пакупкі для іх алкагольных, слабаалкагольных напіткаў, а таксама асобы, якая не дасягнула 18-гадовага ўзросту, да ўжывання такіх напіткаў. Чатыры адказныя асобы прыцягнуты да адказнасці за продаж непаўналетнім алкагольных і слабаалкагольных напіткаў або піва (арт. 12.17 КоАП).

У чарговы раз хочацца адзначыць, што непаўналетнім ва ўзросце да 16 гадоў забаронена знаходжанне на вуліцы ў начны час, а менавіта з 23.00 да 06.00, без суправаджэння дарослых. Як, дарэчы,  і допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя (начныя) клубы асоб, якія не дасягнулі 18 гадоў, за выключэннем выпадкаў, калі гэта дазволена актамі заканадаўства (артыкул 17.12 КоАП). У выпадку парушэння дадзенай нормы да адказнасці прыцягваецца індывідуальны прадпрымальнік або юрыдычная асоба, якая ажыццявіла допуск. А ў адносінах да падлеткаў матэрыялы накіроўваюцца ў камісію па справах непаўналетніх для разгляду і прыняцця да іх мер прафілактычнага характару.

Не лішнім будзе нагадаць рабятам і аб тым, што нельга пакідаць асабістыя рэчы без нагляду, што трэба выконваць Правілы дарожнага руху, у тым ліку пераходзіць дарогі ва ўстаноўленых для гэтага месцах і ў цёмны час сутак карыстацца святлоадбівальнымі элементамі.

Памятайце: любое здзейсненае правапарушэнне і злачынства цягне за сабой прадугледжаную законам адказнасць.

Вольга МЕЛЕХАВЕЦ,

старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Ганцавіцкага РАУС,

лейтэнант міліцыі.
Просмотров: 547 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования