Главная » 2017 » Сентябрь » 10 » “Дударыкі” — калектыў са званнем “узорны”
13:37
“Дударыкі” — калектыў са званнем “узорны”

Яшчэ напачатку сёлетняга года дзіцячы ансамбль народных духавых інструментаў “Дударыкі” Ганцавіцкай дзіцячай школы мастацтваў абараняў званне “ўзорны калектыў”.

І толькі напрыканцы жніўня прыйшла прыемная навіна, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 56 ад 29 жніўня 2017 года “за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі прысвоена званне “ўзорны” ансамблю народных духавых інструментаў “Дударыкі” ДУА “Ганцавіцкая дзіцячая школа мастацтваў”.

Любоў Занька: Дзіцячы калектыў “Дударыкі” быў створаны ў 2003 годзе. Першыя творы з рэпертуару калектыву адразу ж прыйшліся па душы сапраўдным знаўцам музычнай творчасці, а погляд на калектыў тагачаснага дырэктара школы Валерыя Марцінкевіча аказаўся прарочым. Ён адразу зразумеў, што будучае ў “Дударыкаў” ёсць, толькі трэба шліфаваць майстэрства калектыву і спорна ўсім працаваць. Гэта ён, як толькі мог, дапамагаў нам з музычнымі інструментамі, рабіў добрыя падказкі, радаваўся нашым перамогам. З яго боку адчувалася такая зацікаўленасць у калектыве, вера ў тое, што пройдзе час і “Дударыкі” будуць з гонарам несці званне ”ўзорны калектыў

Нагадаем, што 2 ліпеня 2017 года ў г. Мінску, у рамках агульнарэспубліканскай акцыі БРСМ «Дзень вышыванкі», свае музычныя замалёўкі гледачам канцэртнай праграмы «Я люблю Беларусь!» падараваў ансамбль народных духавых інструментаў «Дударыкі».

Ганцавіцкі раённы камітэт ГА "БРСМ" віншуе ансамбль і яго кіраўніка Любоў ЗАНЬКА з прысваеннем звання “ўзорны”.

Жадаем Вам творчых поспехаў, новых ідэй, плённай працы, яркіх нумароў і ўдзячных гледачоў.

Просмотров: 826 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования