Главная » 2017 » Январь » 31 » Дзень маладзёжных атрадаў аховы правапарадку адзначаць у Полацку
01:47
Дзень маладзёжных атрадаў аховы правапарадку адзначаць у Полацку

2 лютага ў горадзе Полацку адбудзецца шэраг рэспубліканскіх мерапрыемстваў з удзелам больш як 250 лепшых прадстаўнікоў руху маладзёжнага праваахоўнага руху БРСМ з усіх рэгіёнаў краіны.

Прафесійнае свята для ўдзельнікаў МААП было заснаванае Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі ў 2012 годзе і адзначаецца штогод 6 лютага. Традыцыйна ў першы тыдзень лютага па ўсёй краіне прэзентуецца дзейнасць Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, праходзяць урачыстыя мерапрыемствы і ўшаноўваюцца лепшыя актывісты руху МААП.

2 лютага, 11.00, патрыятычная акцыя «Мы памятаем і ганарымся” побач з помнікам савецкім воінам-вызваліцелям Полацка.

Удзельнікі руху МААП ускладуць кветкі да помніка, ушануюць хвілінай маўчання памяць воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні горада. Асаблівую ўрачыстасць мерапрыемству надасць ваенны аркестр вайсковай часці 5530.

2 лютага, 11.30, экскурсія ў вайсковую часць 5530.

Азнаёміцца ​​з жыццём і побытам вайскоўцаў, а таксама выставай зброі і спецыяльных сродкаў, якія стаяць на ўзбраенні ва ўнутраных войсках, удзельнікі мерапрыемстваў змогуць падчас экскурсіі па вайсковай часці 5530. Традыцыйна ў рамках экскурсіі для дзяцей будуць арганізаваны майстар-класы па тактыцы дзеяння ўнутраных войскаў (адпрацоўка прыёмаў рукапашнага бою, знішчэнне злачыннай групы, дзеянне сапёрнай групы пры выяўленні выбуханебяспечнага прадмета).

2 лютага, 14.30, “Адкрыты дыялог”, Полацкі раённы выканаўчы камітэт, другі паверх, актавая зала.

“Адкрыты дыялог» на тэму «Сучаснасць і будучыня маладзёжнага праваахоўнага руху” аб’яднае моладзь МААП і экспертаў, у ролі якіх выступяць прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Арганізатары ўпэўненыя, што такія стасункі дадуць новы стратэгічны імпульс развіццю руху маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, дапамогуць знайсці новыя падыходы пры фарміраванні каштоўнасных арыенціраў у падрастаючага пакалення. Перад пачаткам дыскусіі можна будзе пазнаёміцца ​​з тэматычнай выставай абласных і мінскага гарадскога штабоў МААП БРСМ.

Акрамя таго, будуць узнагароджаны лепшыя прадстаўнікі маладзёжнага праваахоўнага руху па выніках 2016 года.

Даведка. Рух МААП аб’ядноўвае больш за 15 тысяч юнакоў і дзяўчат. Сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і ратавальнікамі яны забяспечваюць грамадскі парадак, займаюцца прафілактычнай працай па бяспецы жыццядзейнасці. Сярод ратных спраў маладых праваахоўнікаў — спыненне сур’ёзных злачынстваў і правапарушэнняў, затрыманне небяспечных злачынцаў, прадухіленне дарожна-транспартных здарэнняў, выратаванне жыццяў.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда

Просмотров: 516 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования