Главная » 2013 » Ноябрь » 18 » Ганцавіцкія барцы — лепшыя на “Палескім краі”
19:00
Ганцавіцкія барцы — лепшыя на “Палескім краі”
З 15 па 17 лістапада ў Ганцавічах, у спартыўнай зале СШ № 1, прайшоў чарговы адкрыты турнір па вольнай барацьбе "Палескі край” памяці майстра спорту СССР Івана Міхайлавіча Турко. Сёлета ў спаборніцтвах, якія прайшлі на Ганцаўшчыне ўжо ў пятнаццаты раз, прынялі ўдзел 132 спартсмены з Ганцавіч, Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Клецка, Мазыра, Пінска, Столінскага і Пінскага раёнаў.

Прыемна адзначыць, што ў ліку прызёраў і асабліва пераможцаў "Палескага краю” ужо ў каторы раз шмат выхаванцаў Ганцавіцкай СДЮШАР. Так, бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў у сваіх узроставых і вагавых катэгорыях сталі ганцаўчане Кірыл Рабцэвіч і Людміла Палазок. Другія месцы на свой рахунак запісалі Сцівен Лынша, Дзіяна Пішч і Ульяна Насковіч. Нарэшце, пераможцамі "Палескага краю” сталі выхаванцы мясцовай СДЮШАР Ілья Бобка, Аркадзь Пагасян, Аляксей Мелехавец, Вадзім Наумік, Дзмітрый Дзенісеня, Таццяна Блінкоўская, Дар’я Буйкевіч і Крысціна Каржанеўская.

По материалам сайта: http://www.gants.by/
Просмотров: 489 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования