Главная » 2014 » Июль » 1 » Горад Ганцавічы – здаровы горад
17:06
Горад Ганцавічы – здаровы горад

Каб звярнуць увагу насельніцтва на прафілактычныя мерапрыемствы, стымуляваць жаданне чалавека ў першую чаргу самому клапаціцца аб сваім здароўі, у вобласці, у тым ліку і ў нашым раёне, з 10 чэрвеня па 10 верасня гэтага года праводзіцца акцыя “Брэстчына за здаровы лад жыцця”.

З улікам гэтага на Ганцаўшчыне распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ў насельніцтва здаровага ладу жыцця. На працягу гэтага перыяду ў рамках міжнародных і рэспубліканскіх дзён здароўя пройдуць інфармацыйна-адукацыйныя акцыі, арганізатарамі якіх будуць спецыялісты райбальніцы, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

У час запланаваных сустрэч  з працоўнымі калектывамі па тэматыцы здаровага ладу жыцця будзе весціся гаворка аб прафілактыцы такіх фактараў рызыкі, як фізічная інертнасць, незбалансаванае харчаванне, ужыванне тытуню, алкаголю. У аздараўленчых лагерах для дзяцей будуць праведзены інфармацыйна-адукацыйныя, фізкультурна-аздараўленчыя і культурна-масавыя мерапрыемствы (урокі здароўя, конкурсы і выставы малюнкаў, спартыўныя мерапрыемствы, тэматычныя вечары, дыскатэкі, віктарыны). Пройдуць турыстычныя паходы з удзелам пажылых грамадзян і маладых інвалідаў, актывізуецца работа стадыёнаў, плануецца арганізаваць на базе гандлёвых прадпрыемстваў інфармацыі для насельніцтва аб карысных для здароўя прадуктах, рэцэптуры прыгатавання страў з іх дэгустацыяй і многае іншае. У ліпені мяркуецца правесці раённы спартыўны велапрабег пад дэвізам “Здароўю — так!”, а ў жніўні — раённую спартакіяду сярод сельскіх жыхароў пад дэвізам “Рух — надзейны гарант добрага здароўя і даўгалецця”.

Верыцца, што ў акцыі прымуць удзел усе, хто хоча быць здаровым. І павядуць за сабой тых, хто не захоўвае здаровага ладу жыцця.

Просмотров: 522 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования