Главная » 2014 » Июль » 24 » Юная ганцаўчанка прыняла ўдзел у спаборніцтвах па конным спорце, якія праходзілі ў Брэсце
21:35
Юная ганцаўчанка прыняла ўдзел у спаборніцтвах па конным спорце, якія праходзілі ў Брэсце

З 18 па 20 ліпеня ў Брэсце ў рамках алімпійскіх дзён моладзі прайшлі спаборніцтвы па конным спорце. Удзел у іх прымалі юнакі і дзяўчаты 1997 года нараджэння і маладзей. Спаборніцтвы праводзіліся ў камандным і асабістым першынствах. Сярод удзельнікаў былі і выхаванцы ДЮСШ СВК “Агарэвічы” Анастасія Дайлід і Ангеліна Лынша, якія спаборнічалі ў асабістым першынстве.

Як адзначыла трэнер дзяўчат Алена Дайлід, падобныя спаборніцтвы — гэта неацэнны вопыт для спартсменаў, тым больш, што для Анастасіі Дайлід гэта быў дэбют на такім узроўні. Лепшым жа вынікам нашых дзяўчат стала 7 месца Ангеліны Лыншы ў канкуры на вышыні 120 сантыметраў.

НА ЗДЫМКУ: падчас выступлення Ангеліны Лыншы.

Просмотров: 607 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования