Главная » 2012 » Сентябрь » 9 » Кандидаты в депутаты встретились с избирателями Ганцевичского района
13:00
Кандидаты в депутаты встретились с избирателями Ганцевичского района
23 верасня адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. І перад выбаршчыкамі паўстае пытанне: за каго аддаць свой голас? Вызначыцца ў гэтым плане дапамагаюць сустрэчы, якія кандыдаты на месца ў парламенце праводзяць у акругах.
4 верасня Ганцаўшчыну ў якасці кандыдата ў дэпутаты па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 наведала Валянціна Ігнацьеўна Верас, начальнік аддзела адукацыі Лунінецкага райвыканкама. Яна і начальнік аддзела адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама Сяргей Вітальевіч Сарокаў, які даў згоду быць даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты, наведалі шэраг працоўных калектываў.
У Малькавічах сход з удзелам настаўнікаў, работнікаў іншых арганізацый і вяскоўцаў прайшоў у актавай зале сярэдняй школы. Валянціна Ігнацьеўна падрабязна расказала пра сваю прафесійную дзейнасць, пра сям’ю, выказала свой погляд на праблемы, у тым ліку ў сферы адукацыі і выхавання моладзі, якія патрабуюць дзяржаўных падыходаў. Данесці да заканадаўцаў сваё бачанне шляхоў вырашэння такіх пытанняў яна збіраецца з высокай трыбуны парламента.
У аграгарадку Люсіна месцам сустрэчы з выбаршчыкамі таксама стала ўстанова адукацыі. Пакуль мясцовыя жыхары збіраліся на сустрэчу, Валянціна Ігнацьеўна наведала школьны музей Я. Коласа, пазнаёмілася з экспазіцыяй, з кнігай водгукаў, дзе, дарэчы, сярод удзячных слоў знакамітых людзей ёсць запісы рабят з Лунінецкага раёна, што былі тут на экскурсіі. Сустрэча з выбаршчыкамі прайшла ў цёплай абстаноўцы. Карыстаючыся такой акалічнасцю, удзельнікі сустрэчы прасілі звярнуць увагу на іх транспартныя праблемы, звязаныя з чыгункай, задавалі іншыя пытанні.
У той жа дзень В. І. Верас сустрэлася таксама з выбаршчыкамі ў аграгарадках Хатынічы і Раздзялавічы.
5 верасня шэраг сустрэч правёў кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 Мікалай Мяфодзьевіч Язубец. Ён шмат гадоў працаваў на розных пасадах, а цяпер — старшынёй Баранавіцкага райвыканкама. Даверанымі асобамі кандыдата ў дэпутаты сталі Валянціна Уладзіміраўна Лісок, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ганцавіцкаму раёну, і Міхаіл Мікалаевіч Бобка, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання. Як расказаў Мікалай Мяфодзьевіч, пасля рэгістрацыі кандыдатам цяпер кожны яго дзень аддадзены сустрэчам з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам Баранавіцкага, Ляхавіцкага і часткова Ганцавіцкага раёнаў, што ўваходзяць у склад выбарчай акругі № 7.
У Ганцавічах у гэты дзень адбыліся тры сустрэчы. У актавай зале ПМК-7 паслухаць кандыдата ў дэпутаты сабраліся работнікі гэтага прадпрыемства і арганізацый, што размешчаны побач. Калі афіцыйная частка завяршылася, размова з кандыдатам у дэпутаты прадоўжылася. Удзельнікі сустрэчы хацелі данесці да Мікалая Мяфодзьевіча праблемы калектыву, пачуць яго думку, заручыцца падтрымкай.
У цэнтральнай раённай бальніцы знаёмства з кандыдатам таксама прайшло ў цёплай атмасферы. Сабраўшыеся пачулі не толькі аўтабіяграфічныя даныя. З медыкамі М. М. Язубец гаварыў, зразумела, пра развіццё медыцыны, пра сацыяльнае развіццё краіны ў цэлым і нашага рэгіёна ў прыватнасці.
У КУШВП ЖКГ "Ганцавіцкая РЖКГ” кандыдат у дэпутаты прыехаў у канцы рабочага дня. Тым не менш, дзясяткі камунальнікаў, а таксама работнікаў падатковай інспекцыі і аўтапарка № 7 сабраліся ў актавай зале, каб паслухаць выступленне, задаць кандыдату пытанні на хвалюючыя іх тэмы. Нераўнадушны падыход да будучыні свайго краю прагучаў у пытаннях з залы пра занятасць насельніцтва, развіццё малых гарадоў і вёсак і іншае.
Галоўнае, што абяцалі абодва кандыдаты, — захаваць курс краіны на стабільнасць, на развіццё, на павышэнне дабрабыту насельніцтва. А таму завяршалі свае выступленні словамі "Спадзяюся на вашу падтрымку”.
Просмотров: 700 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования