Главная » 2016 » Август » 26 » Хто ён, уладар сяла?
17:03
Хто ён, уладар сяла?

27 жніўня ў рамках раённага свята  "Песня і праца рады спаткацца" ў гарадскім скверы ў 19.30 пройдзе раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла”.

У конкурснай праграме мерапрыемства прымуць удзел маладыя сем’і з сельскіх населеных пунктаў Ганцавіцкага раёна. Яны паспрачаюцца паміж сабой за права быць сапраўдным уладаром сваёй вёскі: удзельнікі будуць спаборнічаць у разнастайных конкурсах.

Сям’я, якая стане пераможцай, атрымае пуцёўку на аналагічныя абласныя спаборніцтвы, якія пройдуць у Драгічыне.

Просмотров: 948 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования