Главная » 2013 » Май » 13 » КВІТНЕЙ, РОДНАЯ КРАІНА!
22:39
КВІТНЕЙ, РОДНАЯ КРАІНА!
12 мая ў нашай краіне адзначаўся Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў райцэнтры на гарадской плошчы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскасці, навучэнцы ўстаноў адукацыі, жыхары і госці горада.

Спачатку слова ўзяў старшыня райвыканкама Аляксандр Паўлавіч Саланевіч, які павіншаваў усіх са святам, а таксама звярнуў увагу на значнасць дзяржаўных сімвалаў краіны ў наш час.

Затым пад гукі дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іосіф Ігнатавіч Курловіч, начальнік раённага вузла паштовай сувязі Эдуард Трафімавіч Валуевіч і вучаніца 10 класа СШ № 3 Вера Смоліч урачыста ўзнялі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Пасля адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў і членскіх білетаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі найбольш актыўным юнакам і дзяўчатам: 13 маладых ганцаўчан атрымалі адзін з самых галоўных дакументаў у жыцці — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а 15 чалавек сталі членамі БРСМ. 15 маленькім хлопчыкам і дзяўчынкам, якія ўступілі ў рады піянераў, былі павязаны чырвона-зялёныя гальштукі.

Падчас мерапрыемства адбылася яшчэ адна прыемная падзея. Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга краіны праходзіў абласны конкурс школьных куткоў дзяржаўнай сімволікі. У намінацыі "Лепшая ўстанова адукацыі па стварэнні сістэмы прапагандысцкай работы знешняй атрыбутыкі і сімволікі ў ідэйна- выхаваўчай рабоце, фарміраванні аўтарытэту і павагі да дзяржаўных сімвалаў” Дыпломам трэцяй ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама была ўзнагароджана Хатыніцкая сярэдняя школа.

Усе ўрачыстасці суправаджаліся музычнымі і танцавальнымі нумарамі ў выкананні артыстаў мастацкай самадзейнасці раёна.

Уладзімір САКАЛОЎ.
Просмотров: 642 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования