Главная » 2017 » Июнь » 24 » "Лепшы юнкар Брэстчыны" з Ганцавіч!
08:27
"Лепшы юнкар Брэстчыны" з Ганцавіч!

У Баранавічах прайшла цырымонія ўзнагароджання па выніках штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, гарадскіх і раённых газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі рэдактары рэгіянальных СМІ, уласныя карэспандэнты друкаваных выданняў і тэлебачання, пераможцы штогадовага спаборніцтва.

Прыемна, што ў ліку лепшых аказалася і юны карэспандэнт “Савецкага Палесся” Ангеліна Занька. Выпускніца СШ № 3 і ўдзельніца аб’яднання па інтарэсах “Юны рэпарцёр” РЦДЮТ актыўна супрацоўнічала з раённай газетай, таму яе кандыдатуру было вырашана вылучыць на конкурс. У выніку, Ангеліна стала пераможцай у намінацыі “Лепшы юнкар Брэстчыны” і на цырымоніі атрымала дыплом з рук намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алега Вялічкі  (НА ЗДЫМКУ).

Наперадзе ў цяпер ужо абітурыенткі — паступленне ў Інстытут журналістыкі БДУ, дзе дзяўчына будзе надалей спасцігаць азы прафесіі.

Віншуем Ангеліну з перамогай і жадаем творчага натхнення, поспехаў ва ўсіх планах і марах!

"Савецкае Палессе"

Фота Валерыя КАРАЛЯ (абласная газета “Заря”).

Просмотров: 484 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования