Главная » 2013 » Июнь » 10 » Летняя працоўная занятасць
23:53
Летняя працоўная занятасць
Трохбаковы дагавор аб летняй працоўнай занятасці школьнікаў падпісалі Ганцавіцкі РК ГА "БРСМ", аддзел адукацыі, ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ганцавіцкага райвыканкама.

Згодна з гэтым дагаворам, каля 300 старшакласнікаў змогуць на летніх канікулах зарабіць грошы сваёй уласнай працай. Яны будуць займацца рамонтнымі работамі ў школах і дзіцячых садах. У першую чаргу ў склад рабочых брыгад увойдуць члены ГА "БРСМ",  падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

Зарабіць грошы змогуць і 20 навучэнцаў прафліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, якія будуць шчыраваць у сваёй установе.
Просмотров: 567 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования