Главная » 2018 » Октябрь » 16 » Мая малая радзіма – гэта…
23:41
Мая малая радзіма – гэта…

У рамках рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, 16 кастрычніка актывам БРСМ ва ўстанове адукацыі Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа праведзена патрыятычная акцыя “Мая малая радзіма – гэта…”.

Членамі п/а БРСМ усім удзельнікам акцыі прапанаваліся на выбар розныя фігуры: чалавек, дрэва, воблака, кветка, на якіх патрэбна было напісаць, што з’яўляецца малой радзімай для кожнага з іх. Затым усе фігуры з надпісамі замацоўваліся на адным палотнішчы.

У акцыі прынялі ўдзел і прадстаўнікі дэлегацыі з Леоўскага раёна Рэспублікі Малдова, якія наведвалі з экскурсіяй установу адукацыі. Усе госці з вялікім задавальненнем размясцілі свае фігуры з надпісамі на агульным палотнішчы, многія прадстаўнікі дэлегацыі рабілі надпісы на сваёй роднай малдаванскай мове.

Сакратар п/а БРСМ
А.У. Занька

Просмотров: 39 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY
Индекс цитирования