Главная » 2015 » Ноябрь » 29 » “Мая прафесія — гонар маёй краіны”
20:50
“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд мастацкай самадзейнасці. Сучасны ліцэіст — асоба творчая, крэатыўная, нестандартная. Ён умее знаходзіць выйсце з самых розных сітуацый. А таму агляд — добрая магчымасць праявіць сябе на сцэне.

2015 год названы Годам моладзі. А працоўныя спецыяльнасці — аснова дабрабыту нашай краіны. І невыпадкова, што ў гэтым годзе тэма агляду: “Мая прафесія — гонар маёй краіны”. Таму што чалавек, які правільна выбраў сваю будучыню — шчаслівы чалавек. Менавіта такія маладыя людзі і будуць будаваць Беларусь, прынясуць ёй карысць.

13 навучальных груп, вучні якіх выходзілі на сцэну, з усёй паўнатой паказалі свае здольнасці. У ходзе агляду былі прадстаўлены самыя розныя жанры мастацкай самадзейнасці: інсцэніроўкі з жыцця ліцэя, сольныя спевы, бардаўская песня і шмат іншага.

Гледачы прынялі іх шчыра, з задавальненнем ўспрымалі ўсё, что ім даносілі артысты. Кожная з груп і нават кожны з выступаючых адрозніваўся ад астатніх. А таму і журы змагло выбраць лепшых.

Лепшым чытальнікам прызнаны Ілья Ігнатовіч з 9 групы. Ілья Багатыроў (8 група) стаў лепшым у дуэце, Аляксандр Хілько (23 група) — у сольным выкананні. Не адстала ад яго ў якасці лепшай салісткі Алёна Гайцюкевіч з 10 групы. Лепшым канферансье стаў Кірыл Сукач з 24 групы, вядучым — Віталь Кандабараў з 23, а вядучай — Надзея Булат з 16. З бардаўскай песняй на “выдатна” справіўся Аляксандр Каркотка (9 група). Дэбютаваў у якасці саліста лепш за ўсіх Аляксандр Чарняўскі (20 група). Лепшы гумарыстычны нумар паказала 24 група, тэматычную мініяцюру — 14 і 18. Прыз за змястоўнасць і зладжанасць атрымала 19 група, за творчы рост — 15, за волю да перамогі — 21, а за патрыятызм і любоў да Радзімы   ўзнагароджаны Максім Цішко і Аляксандр Хілько з 23 групы.

Але, нягледзячы на тое, што ўсе ўдзельнікі праявілі сябе дастойна, суддзям усё ж прыйшлося выбіраць самых лепшых. Трэцяе месца падзялілі 14 і 18 групы, другое — 9 і 24, а пераможцамі сталі навучэнцы 24 групы. Менавіта яны прымуць удзел у заключным аглядзе, які пройдзе ў лютым наступнага года.

Напрыканцы хацелася б адзначыць, што ліцэісты ў сваіх выступленнях узнімалі шмат важных і актуальных тэм, якія хвалююць кожнага, напрыклад, гаварылі пра эканомію электрычнай энергіі ці зберажэнне лясоў. І гэта выдатна: нягледзячы на тое, што большасць з выступаючых упершыню былі на сцэне, яны змаглі данесці да гледачоў не толькі свой творчы патэнцыял, але і ідэю.

Аляксандра ГУРМАН.

"СП"

Фота з мерапрыемства глядзіце у нашай группе "Моладзь Ганцаўшчыны"

Просмотров: 633 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования