Главная » 2015 » Февраль » 19 » Маладзёжны вакальны конкурс “Новыя імёны Беларусі”
11:39
Маладзёжны вакальны конкурс “Новыя імёны Беларусі”

У кожнага чалавека ёсць пэўныя задаткі, здольнасці і нават талент. Але яны могуць так і не раскрыцца ў поўнай меры, калі не прыкмеціць ці проста пакінуць без увагі, або не падтрымаць і не развіваць іх, не даваць прасторы для іх праяўлення. Калі ж своечасова раскрыць іх — значыць, адкрыць новыя імёны, якімі змогуць ганарыцца нашчадкі. Гэта прадугледжвае і Рэспубліканскі маладзёжны вакальны конкурс “Новыя імёны Беларусі”, які пройдзе з 16 лютага па 22 мая гэтага года.

Арганізатарам конкурсу выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Пройдзе ён у тры этапы. З 16 лютага па 1 сакавіка адбудзецца адборачны тур з прыцягненнем жыхароў аграгарадкоў і вёсак. У кожным раёне будуць выбраны 3 удзельнікі, якія прадставяць свой раён на абласным фінале конкурсу, які, як мяркуецца, пройдзе з 19 сакавіка па 15 красавіка. Там і вызначацца самыя спяваючыя і здольныя маладыя людзі рэгіёнаў.

Адборачны тур маладых выканаўцаў у нашым раёне пройдзе ў ГДК 20 лютага ў 17.00. Запрашаем наведаць гэтае мерапрыемства ўсіх жадаючых аматараў мастацкай самадзейнасці і падтрымаць маладых выканаўцаў. Пажадаем яго ўдзельнікам удалага старту і будзем рады, калі ў фінале  конкурсу “Новыя імёны Беларусі” загарыцца зорка і з нашай старонкі.

Просмотров: 586 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования