Главная » 2017 » Июнь » 26 » Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
14:44
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня 2017 года ў Ганцавічах пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму святу краіны - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

10.00 — лёгкаатлетычная эстафета “З днём нараджэння, Беларусь!” (гарадская плошча, вул. Кастрычніцкая, Ламаносава, Гагарына); 

12.00 — хрэсны велапрабег (ад свята-Ціханаўскага храма г.Ганцавічы); 

16.00 — 18.00 — матч чэмпіянату раёна па футболе (гарадскі стадыён); 

17.30 — 17.45 — урачыстае ўскладанне кветак да помніка на гарадской плошчы; 

18.00 — 19.30 — урачыстае мерапрыемства “Мой край віншуе Беларусь!” (гарадская плошча); 

19.30 — 22.50 — канцэрт “Спяваем табе, мая Беларусь!” з удзелам Народнага заслужанага ансамбля песні і танца “Палескія зоры” (г.Пінск); 

19.00 — 22.00 — праца тэматычных пляцовак: выставы-інсталяцыі “Сляды вайны”, “Гісторыя раёна ў фатаграфіі”, “Гэты побыт не забыты”, “Беларусь маладзёжная”, “Бульвар мастацтваў “Табе, Беларусь!”, “Бібліясвята “Беларусь — краiна кнiгi”, “Здаровым быць — здорава!”, “Спартыўная”, “Алея дасягненняў “Беларусь — гэта мы!”, “За бяспеку — разам” і многія іншыя; 

22.55 — акцыя “Праспяваем гімн разам”; 

23.00 — святочны феерверк на гарадской плошчы. 

3 ліпеня з 8.00 да 24.00 будзе перакрыты рух па вуліцах Кастрычніцкая (перакрыжаванне вул. Ламаносава), Заслонава, Гагарына, 17 Верасня. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Просмотров: 605 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования