Главная » 2017 » Март » 18 » Моладзь – будучыня краіны
08:53
Моладзь – будучыня краіны

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бо менавіта ў гэты дзень у 1994 годзе была прынята Канстытуцыя суверэннай Беларусі. Традыцыйна, у гэтым годзе святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі БРСМ “МЫ — грамадзяне Беларусі!”, адбылося ў гарадскім Доме культуры, які стаў таксама традыцыйным месцам правядзення ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў хлопцам і дзяўчатам — лепшым навучэнцам устаноў адукацыі раёна. Усе яны годна і дастойна праявілі сябе ў вучобе і ў грамадскім жыцці.

Свой першы дакумент — пасведчанне дарослага жыцця, прыналежнасці да грамадзянскай супольнасці — адзінаццаць падлеткаў атрымалі з рук старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Саланевіча. Кожны з іх стаў уладальнікам галоўнага дакумента ў жыцці, які не толькі сведчыць асобу, але і азначае, што грамадзянін мае прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. З атрыманнем пашпарта ў паўнапраўных грамадзян з’яўляюцца не толькі правы, але і абавязкі, адказнасць перад грамадствам і перад сабой. Важна, каб яны памяталі пра гэта і з гонарам неслі па жыцці статус грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Падчас цырымоніі ўсім адзінаццаці ўладальнікам пашпартоў Аляксандр Саланевіч уручыў памятныя падарункі — выданні “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

У рамках мерапрыемства таксама больш за дваццаць школьнікаў атрымалі членскія білеты ГА “БРСМ” з рук першага сакратара раённага камітэта Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Аляксандра Занькі.

Варта адзначыць, што ў маі 2017 года піянерская арганізацыя адзначыць 95-годдзе з дня свайго стварэння. Адна з яе галоўных задач — дапамагчы кожнаму піянеру стаць патрыётам і грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і даказаць гэта сваімі справамі і ўчынкамі. У гэтай сувязі дзесяць лепшых вучняў раёна былі ўдастоены гонару насіць піянерскія гальштукі, першае права павязаць якія атрымалі: старшыня раённага Савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Алена Мінько, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Стацько.

Аляксей ШУЛЯК, "САВЕЦКАЕ ПАЛЕССЕ"

Просмотров: 618 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования