Главная » 2014 » Октябрь » 1 » "Навядзем парадак разам"
07:11
"Навядзем парадак разам"

Беларусь другі год запар далучаецца да правядзення сусветнай экалагічнай акцыі “Зробім!” Па ўсёй краіне ў рамках акцыі пройдуць мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі, ліквідацыі несанкцыянаваных звалак адходаў і іншае.

На Ганцаўшчыне добраўпарадкаванню ўдзяляецца шмат увагі, але заўсёды знойдуцца месцы, дзе неабходна прыбраць і навесці парадак, як у населеных пунктах, так і ў лясах, а таксама на прыбярэжных тэрыторыях вадаёмаў.

Менавіта 2 кастрычніка ў раёне і запланавана правесці генеральную ўборку перад зімой. Да акцыі ўжо далучылася большасць прадпрыемстваў і арганізацый Ганцаўшчыны. Больш таго, у рамках мерапрыемства таксама будзе арганізаваны маштабны збор другаснай сыравіны.

Усе жадаючыя паўдзельнічаць у сусветнай акцыі “Зробім!” могуць звяртацца ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па тэлефоне 2-41-69.

Просмотров: 563 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования