Главная » 2013 » Август » 30 » НОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ”. СПАЖЫВАЦЬ З АСАЛОДАЮ.
11:01
НОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ”. СПАЖЫВАЦЬ З АСАЛОДАЮ.
"Студэнты – творчы народ. І іх памылкі часам маюць творчы характар. Прыкладам, задаю пытанне, чаму ў паэме Купалы «Магіла льва» народ, пахаваўшы Машэку, насыпаў яму вялікі курган? «Каб больш ніколі не падняўся», — адказвае студэнт. Выкладчыку не заўсёды такое прыйдзе ў галаву” — расказвае ў інтэрвью журналістцы Машы Дуброўскай выкладчык Пятро Васючэнка.

"Стасункі паміж грамадствам і беларускай мовай павінны быць як у трапяткіх каханкаў — ён і яна, дзе ён — гэта беларуская мова і культура ўвогуле, а яна — грамадства, прычым, цнатлівае, якое пакуль яшчэ яго не спазнала. То бок пранікненне беларускай мовы ў грамадства павінна быць пяшчотным, павольным, удумлівым, з лёгкімі стогнамі”, — разважае на старонцы новай рубрыкі телевядучы Дзяніс Дудзінскі.

"Пад печчу ў хаце – гэта на бягучыя расходы. А калі трэба на ярмарцы нешта прыдбаць, то імкнуліся схаваць запасы падалей. Можна ў двары пад вокнамі, але суседзі падгледзяць. Ішлі тады ў хлеў, да жывёлы. Самае добрае месца! Бо жывёлы – коні, гусі – гаспадара добра ведаюць, а калі чужы хто прыйдзе, то наробяць шуму. Улічвайце яшчэ абставіну, што скаціну трэба было паіць, асабліва цяжка было насіць ваду для жывёлы ў зімовы час. Таму калі дом стаяў на ўзвышэнні, то хлеў размяшчаўся бліжэй да вады. Капальнікі гэта ўлічваюць: яны шукаюць не толькі на самым версе, дзе прыгожы камень ляжыць, а і бліжэй да якога-небудзь балота або крынічкі”, — дзеліцца сакрэтамі скарбашукальніцтва калекцыянер Віктар Какарэка.

"Нават самы вялікі раман — гэта толькі таленавіта падабраныя камбінацыі з 32-х літар”, — канстатуе студэнтка Віялета Рычага.

Такая вось яна — свежая "Маладосць”. Чытайце яе, калі ласка.

Падпіска танная.


Просмотров: 544 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования