Главная » 2017 » Август » 27 » Падведзены вынікі спаборніцтваў па ўборцы зерневых культур сярод моладзі
19:27
Падведзены вынікі спаборніцтваў па ўборцы зерневых культур сярод моладзі

27 жніўня ў аграгарадку Кукава Ганцавіцкага раёна адбылося свята "Дажынкі - 2017", дзе сваі ўзнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтваў па ўборцы зерневых культур сярод моладзі.

У пачатку ўборачнай кампаніі Ганцавіцкі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” зацвердзіў палажэнне аб правядзенні раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зернявых культур у 2017 годзе сярод моладзі.

Мэты і задачы спаборніцтва — прыцягненне маладых людзей да рэалізацыі палітыкі дзяржавы па адраджэнні сяла; забеспячэнне своечасовай і якаснай уборкі зернявых і зернебабовых культур; павышэнне ў маладзёжным асяроддзі прэстыжу прафесіі механізатара.

Па выніках спаборніцтваў пераможцамі сталі:

сярод моладзевых уборачных экіпажаў:

3 месца - маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Адраджэнне» ў складзе Ашкала Кірыла Вітальевіча і Петрашэвіча Васіля Васільевіча;

2 месца - маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Адраджэнне» ў складзе Рабцэвіча Аляксандра Уладзіміравіча і Рабцэвіча Уладзіміра Андрэевіча;

1 месца - маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Хатынічы» ў складзе Крупеніча Сяргея Васільевіча і Канановіча Сяргея Сяргеевіча.

Сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа:

Пераможца конкурсу - Мелехавец Аляксей Валер'евіч, вадзіцель грузавога аўтамабіля адкрытага акцыянернага таварыства «Любашава».

Пад час раённага свята "Дажынкі - 2017" пераможцы ўзнагароджаны сувенірамі і граматамі Ганцавіцкага раённага камітэта ГА “БРСМ”, падарункамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама Ганцавіцкай РА РГА "Белая Русь".

Фота - "Савецкае Палессе"

Просмотров: 556 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования