Главная » 2015 » Февраль » 12 » Памяць пра подзвіг і мужнасць воінаў-інтэрнацыяналістаў
14:08
Памяць пра подзвіг і мужнасць воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага... Гэта сапраўды дзень слёз і памяці. Гэта напамін аб тым, што была яшчэ адна вайна ў гісторыі нашага народа - вайна ў Афганістане.

26 гадоў таму назад былі выведзены савецкія войскі з Афганістана. На працягу амаль 10 гадоў нашы салдаты выконвалі свой інтэрнацыянальны доўг на тэрыторыі Афганістана.

Не выключэнне і наш раён, наша вёска Хатынічы. 95 нашых землякоў прайшлі праз гарніла той вайны, двое з іх не вярнуліся: М.А.Крысюк, А.І.Сідарэвіч.

У.В.Казак, М.М.Амрэйчык, В.А.Кулан, М.А.Ярашэвіч, В.М.Валуевіч - гэта жыхары нашай вёскі, якія таксама з годнасцю выканалі свой воінскі абавязак у Афганістане.

Памяць пра подзвіг і мужнасць воінаў-інтэрнацыяналістаў ніколі не будзе забыта, бо многія з іх засталіся вернымі прысязе да канца, загінулі на чужыне, далёка ад блакітных азёр і рэк, зялёных шумлівых лясоў.

Напярэдадні свята піянеры з Хатыніцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел ў акцыі “Абяліск”, імі быў наведзены парадак на могілках сям’і Кулан, якая знаходзіцца паза межамі вёскі. 

 

Па матэрыялах сайта Хатыніцкай СШ

Просмотров: 588 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования