Главная » 2010 » Декабрь » 20 » Перамогу на выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў А.Лукашэнка
17:13
Перамогу на выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў А.Лукашэнка
Перамогу на 
выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў А.Лукашэнка


Паводле папярэдніх вынікаў галасавання, на выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 79,67 працэнта. Аб гэтым паведаміла сёння ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

За Рыгора Кастусёва аддалі свае галасы 1,97 працэнта выбаршчыкаў, за Аляксея Міхалевіча - 1,02 працэнта, Уладзіміра Някляева - 1,77 працэнта, Яраслава Раманчука - 1,97 працэнта, Віталя Рымашэўскага - 1,1 працэнта, Андрэя Саннікава - 2,41 працэнта, Мікалая Статкевіча - 1,04 працэнта, Віктара Цярэшчанку - 1,08 працэнта, Дзмітрыя Уса - 0,48 працэнта. Супраць усіх прагаласавалі 6,47 працэнта выбаршчыкаў.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, яўка склала 90,66 працэнта, або больш як 6 млн. 430 тыс. чалавек, супраць 92,7 працэнта ў 2006 годзе.

Просмотров: 540 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования