Главная » 2011 » Май » 20 » Піянер заусёды наперадзе
00:21
Піянер заусёды наперадзе
Грамадскае аб'яднанне "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" — адно з самых шматлікіх дзіцячых аб'яднанняў. За часы існавання арганізацыі пройдзена нямала і цяжкіх, але цікавых дарог. Многае змянілася за апошнія гады ў піянерыі і ў нашай краіне. Сапраўды, цяперашнія піянеры адрозніваюцца ад сваіх папярэднікаў але піянерская арганізацыя не адмовілася ад сваёй гісторыі, яе сімволікі і традыцый. Сёння, як і за ўсю сваю 88-гадовую гісторыю, піянерская арганізацыя абараняе інтарэсы і правы сваіх членаў, і якіх у яе радах тысячы.
 
19 мая прайшло свята піянерскай дружбы. Ад імя раённага савета грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" віншую ўсіх акцябрат, піянераў, педагогаў-арганізатараў агульнаадукацыйных школ раёна са святам піянерскай дружбы.
 
Паважаныя рабяты! Памятайце, што піянер заўсёды першы, ён імкнецца праявіць сябе, знайсці справу для душы, прыносіць карысць грамадству сваімі ўчынкамі і дзеяннямі. Дык добрага вам настрою і ўдачы ва ўсіх пачынаннях!
 
Алена БАРЫСЕНКА,
старшыня раённага савета
ГА "Беларуская рэспубліканская
піянерская аоганізаныя".
Просмотров: 501 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY
Индекс цитирования