Главная » 2017 » Ноябрь » 13 » Праграма “Допінг” супраць наркотыкаў
14:21
Праграма “Допінг” супраць наркотыкаў

З 13 па 17 лістапада 2017 года на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна, як і па ўсёй рэспубліцы, праводзіцца другі этап спецыялізаванай праграмы “Допінг”, якая прадугледжвае рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне, выяўленне і раскрыццё злачынстваў, звязаных з паступленнем у незаконны зварот лекавых сродкаў, якія ўтрымліваюць у сваім складзе наркатычныя і псіхатропныя рэчывы.

 

Асноўнымі задачамі спецыяльнай праграмы з’яўляюцца прафілактыка і выяўленне крадзяжоў наркатычных сродкаў з аб’ектаў іх вытворчасці і захоўвання, не дапушчэнне парушэння правілаў уліку, захоўвання і рэалізацыі наркаўтрымліваючых медыцынскіх прэпаратаў, выяўленне фактаў падробкі рэцэптаў і іншых дакументаў на атрыманне наркаўтрымліваючых медыцынскіх прэпаратаў. Усе гэтыя дзеянні цягнуць за сабой крымінальную адказнасць, прадугледжаную артыкуламі 327, 328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя грамадзяне! Аб усіх вядомых фактах, звязаных з “уцечкай” медыцынскіх псіхатропных прэпаратаў з легальнага звароту ў нелегальны, вы можаце паведаміць у Ганцавіцкі РАУС па тэлефонах +375-44-566-13-22, 2-17-42, або 102.

Віктар МАЛЯЎКА,

старшы аперупаўнаважаны Ганцавіцкага РАУС,

старшы лейтэнант міліцыі.

Просмотров: 424 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования