Главная » 2015 » Июль » 2 » Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
21:58
Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Праграма свята:

8.00 — 19.00 — мітынг на гарадской плошчы: цырымонія ўскладання вянкоў да помніка загінуўшым воінам, урачыстая цырымонія ўшанавання перадавікоў, залатых, сярэбраных юбіляраў, пераможцаў раённага агляду-конкурсу па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый, вячэрняму асвятленню фасадаў адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый усіх форм уласнасці, прыватных домаўладанняў і шматкватэрных жылых дамоў.

19.00 — 21.00 — работа тэматычных пляцовак: “Бульвар мастацтваў” (у раёне Дома гандлю “Родны кут”): выстава карцін мастакоў і майстроў Ганцаўшчыны, работа фотасалона, прадукцыі ўласнай вытворчасці хлебазавода, ПУП “ВаМіЦа”; “Сонечны горад” (пляцоўка ў раёне кінатэатра “Маладосць”): гульнявая праграма “Лагер “Лідар”, работа дзіцячых атракцыёнаў, дзіцячага кафэ; “Маладзёжны фэст” (у гарадскім парку); “Турыстычная вёска” (у гарадскім парку) з удзелам аграсядзіб раёна; “Спартыўная” (на вуліцы 17 Верасня): арганізацыя спаборніцтваў па дартсе, армрэслінгу, пейнтболе, шашках, шахматах.

19.00 — 22.00 — работа падворкаў сельскіх Саветаў на тэрыторыі гарадскога парка. Выставы кветкаводаў-аматараў горада і РА “Беларускае таварыства рыбаловаў і паляўнічых”.

14.00 — на гарадскім стадыёне СДЮШАР матч чэмпіянату раёна па футболе.

17.30 — 22.00 — выстава тэхнікі “Ад рэтра да інавацыі” (вуліца Гагарына).

19.00 — 23.00 — “Бібліяноч” (каля цэнтральнага ўваходу бібліятэкі імя В. Праскурава): Выстава нацыянальнай літаратуры, работа чытальнай залы на адкрытай пляцоўцы, выстава-продаж “Беларуская кніга-2015” друкаванай прадукцыі. Праграма “Вечар у музеі” (раённы краязнаўчы музей). 19.30 — 20.50 — спектакль па п’есе А. Макаёнка “Трыбунал” (народны тэатр “Мы”).

21.00 — 22.00 — канцэрт “Квітней, мая Беларусь”. 

22.55 — акцыя “Праспяваем гімн разам”.

23.00 — святочны феерверк на гарадской плошчы.

22.00-24.00 — масавае гулянне на гарадской плошчы.

Просмотров: 633 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования