Главная » 2013 » Май » 8 » Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі (г. ГАНЦАВІЧЫ)
17:36
Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі (г. ГАНЦАВІЧЫ)
9 мая

10.00 — 10.30 — мітынг-рэквіем на гарадской плошчы, цырымонія ўскладання кветак да помніка загінуўшым воінам, уручэнне наказаў прызыўнікам;

10.30 — збор дэлегацый працоўных калектываў, грамадскасці ў раёне аўтазаправачнай станцыі, пастраенне калон і шэсце да Кургана Славы ва ўрочышчы Горкі;

11.00 — 17.00 — мітынг, ускладанне кветак, канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці, масавае гулянне ва ўрочышчы Горкі, работа гандлёвых радоў, тэматычных пляцовак "Салдацкі прывал Васіля Цёркіна”, "Палявая пошта”, "Партызанскі лагер”, "Гісторыя ваеннага абмундзіравання”, "Спартыўная пляцоўка” і іншых;

18.00 — паказ кінафільма "В ту сторону от войны” (дабрачынная кінаакцыя);

19.00 — музычная праграма ў гарадскім скверы "Мелодыі ваенных гадоў”;

21.00 — 24.00 — масавае гулянне на гарадской плошчы;

22.00 — святочны феерверк.

9 мая гарадскі транспарт будзе працаваць з 9.00 да 18.00 па маршруту Аўтастанцыя — вул. Будаўнікоў — вул. Кастрычніцкая — урочышча Горкі з інтэрвалам 25 — 30 мінут.

Аргкамітэт.
Просмотров: 464 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования