Главная » 2014 » Май » 6 » Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі ў г. Ганцавічы
22:36
Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі ў г. Ганцавічы

10.00 — 10.30 — мітынг-рэквіем на гарадской плошчы, цырымонія ўскладання кветак да помніка загінуўшым воінам і партызанам.

10.30 — 12.00 — шэсце калон, ускладанне гірлянд, кветак да Кургана Славы, мітынг, прысвечаны Дню Перамогі ва ўрочышчы “Горкі”.

11.00 — 17.00 — тэматычнае канцэртнае прадстаўленне “Война вошла в мальчишество моё”, канцэрт дзіцячых калектываў мастацкай самадзейнасці, паказальныя выступленні 38-й мабільнай дэсантнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, тэматычны канцэрт “Майскі вальс”, работа гандлёвых радоў, тэматычных, спартыўных і забаўляльных пляцовак ва ўрочышчы “Горкі”.

19.00 — 20.00 — музычная праграма з удзелам народнага аркестра народных інструментаў ГДК і інструментальных калектываў дзіцячай школы мастацтваў у гарадскім скверы.

21.00 — 24.00 — масавае гулянне на гарадской плошчы.

22.00 — святочны феерверк.

9 мая гарадскі транспарт будзе працаваць з 9.30 да 17 гадзін па маршруце: аўстастанцыя — урочышча “Горкі” з інтэрвалам 25 — 30 хвілін.

Просмотров: 488 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования