Главная » 2017 » Март » 10 » Прылятайце ў Беларусь! Завітайце ў Беларусь!
12:15
Прылятайце ў Беларусь! Завітайце ў Беларусь!

Актывісты валанцерскага атрада “Добрае Сэрца” пярвічнай арганізацыі ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" разам з членамі ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” ДУА “Люсінскі дзіцячы сад-сярэдняй школы імя Якуба Коласа” прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі пад назвай “Прылятайце ў Беларусь”.

Спачатку рабяты змайстравалі шпакоўні, якія з’яўляюцца своеасаблівым сімвалам гэтай акцыі, а потым замацавалі на дрэвах у школьным скверы.

Замежныя госці пабываўшы раз у нашай краіне, пажадаюць ізноў наведаць нас, як тыя птушачкі што вяратаюцца з выраю ў нашу краіну. Сама назва гэтай акцыі заклікае замежных грамадзян наведаць прыгожую, сінявокую Беларусь.

Неабходна адзначыць, што 10 студзеня гэтага года Люсінскаму дзіцячаму саду - сярэдняй школе прысвоена імя вялікага песняра беларускага народа - Якуба Коласа. Моладзь і жыхары аграгарадка ганарацца гэтым. Акрамя гэтага ў школе працуе музей Якуба Коласа, наведвальнікі якога могуць бліжэй пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам песняра. Многія мясціны аграгарадка нагадваюць аб тым, што на люсінскай зямлі жыў і працаваў знакаміты паэт.

Удзельнікі акцыі запрашаюць жыхароў усіх краін наведаць аграгарадок Люсіна, які славуты тым, што некалі тут працаваў вялікі беларускі пясняр Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч). Больш за 100 гадоў мінула з таго часу, калі ў Люсіне працаваў настаўнікам К.М. Міцкевіч. Час ідзе, а імя застаецца…

Прылятайце ў Беларусь!

Просмотров: 579 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования