Главная » 2017 » Август » 22 » Раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла”
12:38
Раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла”

27 жніўня ў рамках раённага свята  "Дажынкі - 2017" ў аграгарадку Кукава Ганцавіцкага раёна адбудзецца раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла”.

У конкурснай праграме мерапрыемства прымуць удзел маладыя сем’і з сельскіх населеных пунктаў Ганцавіцкага раёна.

Яны паспрачаюцца паміж сабой за права быць сапраўдным уладаром сваёй вёскі: удзельнікі будуць спаборнічаць у разнастайных конкурсах.

Пачатак: 15.00

Месца правядзення: ДУА "Кукаўская сярэдняя школа" (прышкольная тэрыторыя).

Нагадаем, што сям’я, якая стане пераможцай, атрымае пуцёўку на аналагічныя абласныя спаборніцтвы, якія пройдуць у г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна 2 верасня 2017 года.

Просмотров: 349 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования