Главная » 2017 » Март » 22 » Раённы суботнік
18:55
Раённы суботнік

Вясна ўступіла ў свае правы, і настаў час навесці парадак на зямлі, давесці да ладу населеныя пункты раёна.

"

У суботу, 25 сакавіка, адбудзецца раённы суботнік. Працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый Ганцаўшчыны будуць шчыраваць на замацаваных тэрыторыях. У вёсках акрамя гэтага плануецца знос пустуючых будынкаў, працягнуцца работы па разборы кінутых хлявоў па вуліцы Сасновай у райцэнтры. Таксама супрацоўнікі ўстаноў сумесна з работнікамі лясгаса выйдуць на пасадку лесу і многае інш.

Вельмі важны ўдзел кожнага жыхара ў добраўпарадкаванні райцэнтра і вёсак раёна. Навесці парадак на прысядзібных участках і вакол іх, прыбраць і ўпрыгожыць дваровыя тэрыторыі шматкватэрных дамоў — справа агульная і неабходная кожнаму з нас.

Просмотров: 488 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования