Главная » 2010 » Июнь » 4 » "Скураны мяч"
23:34
"Скураны мяч"
У рамках спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства на мінулым тыдні, з 31 мая па 3 чэрвеня, прайшоў раённы турнір па футболу "Скураны мяч".
 
У ім прынялі ўдзел каманды навучальных устаноў раёна дзвюх узроставых груп. У старэйшай, дзе гулялі хлопчыкі 1996 - 1997 гадоў нараджэння, перамогу святкавала каманда Люсінскага дзіцячага сада- сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, другое месца заваявалі футбалісты з САШ № 2 райцэнтра, трэцяе - Хатыніцкай САШ. Не аддалі перамогу іншым і малодшыя аматары актыўнага адпачынку з Люсіна 1998-1999 гадоў нараджэння, якія ў сваёй узроставай групе таксама сталі першымі. На другую і трэцюю прыступку п'едэстала ўзняліся адпаведна каманды САШ № 1 і САШ № 3 г.Ганцавічы.
 
Аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, уручыў пераможцам і прызёрам кубкі і граматы. А лепшыя футбалісты па выніках гульняў узнагароджаны памятнымі сувенірамі Ганцавіцкага РК ГА "БРСМ"
Просмотров: 594 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования