Главная » 2011 » Март » 14 » Спартсмены СДЮШАР вярнуліся з трыма медалямі з міжнародных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы
20:13
Спартсмены СДЮШАР вярнуліся з трыма медалямі з міжнародных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы
Спартсмены СДЮШАР вярнуліся з трыма медалямі з міжнародных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат, якія праходзілі ў г.Мінску. Сярод дзяўчат 1996-1997 гадоў нараджэння ў бегу на дыстанцыі 1500 метраў мацнейшай была Ірына Казмярчук, а яе сяброўка па камандзе Дар’я Корзун заняла другое месца ў спартыйнай хадзе на дыстанцыі 3000 метраў.

Лепшы вынік сярод юнакоў-спартсменаў паказаў Аляксандр Дзенісеня, заваяваўшы перамогу на аналагічнай дыстанцыі і ў той жа ўзроставай катэгорыі.
Падрыхтоўкай нашых лёгкаатлетаў займалася старшы трэнер СДЮШАР Валянціна Бубен. Усе пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
 
Віншуем нашых землякоў!
Просмотров: 558 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования