Главная » 2014 » Март » 3 » «Старонкі мужнасці і адвагі»
22:28
«Старонкі мужнасці і адвагі»
З мэтай фарміравання пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму ў падрастаючага пакалення 28 лютага ў дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок патрыятызму «Старонкі мужнасці і адвагі». У рамках мерапрыемства бібліятэкары правялі сапраўдны экскурс у мінулае: падрыхтавалі прэзентацыю пра піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі воінаў-інтэрнацыяналістаў, ушанавалі памяць тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе за Радзіму.


 
Пад час мерапрыемства выступіў ваенны камісар Ганцавіцкага раёна Валерый Іванавіч Касянюк, які падзяліўся з рабятамі цікавымі гісторыямі са свайго піянерскага жыцця. Педагог-арганізатар гімназіі Надзея Анатольеўна Пашкевіч расказала пра тое, чым жывуць сучасныя піянеры, пра іх абавязкі і традыцыі. Першы сакратар Ганцавіцкага раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аляксандр Ануфрыевіч Занька нагадаў рабятам пра сумесныя акцыі і мерапрыемствы, якія праводзяць грамадскія аб'яднанні «БРСМ» і «БРПА», а таксама расказаў пра галоўную газету ўсіх піянераў – «Зорку».
 
Самым урачыстым момантам мерапрыемства стала ўступленне ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. 30 дзяўчынак і хлопчыкаў з гімназіі атрымалі ў гэты дзень ганаровае званне «Піянер». Пасля таго, як рабяты прамовілі словы клятвы, госці мерапрыемства павязалі ім чырвона-зялёныя гальштукі – галоўны сімвал піянераў. Са словамі  віншавання да юных піянераў звярнулася старшыня раённай піянерскай арганізацыі Алена Уладзіміраўна Мінько, якая пажадала рабятам любіць сваю Радзіму, вывучаць і захоўваць гістарычныя і духоўныя традыцыі нашага народа, расці сапраўднымі патрыётамі Рэспублікі Беларусь.
Просмотров: 484 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования