Главная » 2014 » Январь » 6 » Створаны акруговыя камісіі
00:22
Створаны акруговыя камісіі
На сумесным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, якое адбылося 4 студзеня, прынята рашэнне аб стварэнні 57 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета 27-га склікання. 

Менавіта такая колькасць дэпутатаў абласнога Савета будзе абрана на маючых адбыцца 23 сакавіка гэтага года выбарах  у мясцовыя Саветы. У склад камісій увайшлі 697 чалавек, 327 з іх прадстаўляюць грамадскія аб’яднанні, 41 – палітычныя партыі, 197 уключаны ў склад камісій ад грамадзян шляхам падачы заяў і 132 –  ад працоўных калектываў. У кожную  камісію ўвайшлі ад 9 да 13 чалавек.
Просмотров: 421 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования