Главная » 2019 » Декабрь » 19 » «Традыцыі суверэннай Беларусі»
23:38
«Традыцыі суверэннай Беларусі»

19 снежня ва установе адукацыі «Чудзінская сярэдняя школа» прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання «ШАГ» - Школа Актыўнага Грамадзяніна.

Тэма адзінага дня інфармавання - «Традыцыі суверэннай Беларусі». На сустрэчу быў запрошаны першы сакратар Ганцавіцкага раённага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Ануфрыевіч Занька. Адзіны дзень прайшоў у форме адкрытага дыялогу, дзе кожны навучэнец меў магчымасць задаць запрошанаму госцю свае пытанні.

Жывую цікавасць выклікала ў рабят выступленне Занька А.А. Многія вучні задавалі пытанні, дзяліліся сваімі думкамі аб адносінах дзяржавы да таленавітай моладзі, пра важнасць захавання і памнажэння традыцый у дзяржаве, у сям'і. У ходзе абмеркавання былі закрануты пытанні аб рабоце валанцёрскага атрада «Добрае Сэрца» на Ганцаўшчыне, аб рэспубліканскім праекце «Беларусь памятае», аб мерапрыемствах ГА «БРСМ» па бяспецы жыццядзейнасці чалавека.

Вучні выказалі шчырую падзяку госцю. Размова атрымалася інфарматыўнай, адукацыйнай і карыснай.

Просмотров: 26 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY
Индекс цитирования