Главная » 2015 » Декабрь » 14 » Турнір па панкратыёне памяці Паўла Зуйкевіча
23:20
Турнір па панкратыёне памяці Паўла Зуйкевіча

Зусім мала часу засталося да заканчэння 2015 года. Ён быў насычаны рознымі падзеямі. Безумоўна, самай важнай з іх стала святкаванне 70-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Таксама 2015 — Год моладзі. І сімвалічна, што сёлета ў раёне праводзіцца турнір па панкратыёне памяці нашага земляка, героя-разведчыка Паўла Зуйкевіча, які ў маладым узросце, выконваючы баявое заданне загінуў у баі з гітлераўцамі на тэрыторыі Чэхаславакіі і пасмяротна ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай гэтай краіны — Ваенным крыжам першай ступені.    Ініцыятарам правядзення турніру выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і рэдакцыя раённай газеты “Савецкае Палессе”.

Варта адзначыць, што слова “панкратыён” са старагрэчаскага пераводзіца як “сіла”, “моц удару”. Гэтая спартыўная дысцыпліна з’яўляецца сумессю бокса і барацьбы. Яшчэ ў 648 годзе да нашай эры яна ўваходзіла ў праграму Алімпійскіх гульняў. Гісторыкі сцвярджаюць, што чэмпіёнамі менавіта па гэтым відзе спорту былі Платон і Піфагор. Панкратыён быў вельмі папулярны ў народзе, а пераможцы станавіліся нацыянальнымі героямі. Сучасны панкратыён — гэта паядынак паміж спартсменамі, у якім дазваляецца прымяняць практычна ўвесь арсенал тэхнічных прыёмаў вольнай барацьбы, дзюдо, самба, каратэ, тайскага бокса і іншых відаў адзінаборстваў.

Дарэчы, Ганцаўшчына мае непасрэднае дачыненне менавіта да гэтага віду спорту. Старшыня спартыўнага клуба “Мядзведзь”, які культывуе ў нашым раёне змешаныя адзінаборствы, Аляксандр Дулік з’яўляецца віцэ-чэмпіёнам свету па панкратыёне. Гэтае ганаровае званне ён атрымаў летась на міжнародных спартыўных спаборніцтвах у Венгрыі. А пастаянны член клуба Крысціна Стральчэня — двухкратны прызёр чэмпіянату свету па гэтым відзе спорту.

У турніры па панкрытыёне памяці Паўла Зуйкевіча плануецца ўдзел каманд з Ганцавіч, Мінска, Белаазёрска, Ляхавіч, Азярэчча і Пінска.

Усіх прыхільнікаў спорту запрашаем 19 снежня на турнір у сярэднюю школу № 1 райцэнтра. Пачатак у 11.00.

Просмотров: 426 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования