Главная » 2013 » Ноябрь » 12 » Турнір «Палескі край”
22:54
Турнір «Палескі край”

З 15 па 17 лістапада ў Ганцавічах, у спартыўнай зале СШ № 1, пройдзе чарговы, пятнаццаты па ліку, адкрыты турнір па вольнай барацьбе "Палескі край” памяці майстра спорту СССР Івана Міхайлавіча Турко.

Сёлета ў спаборніцтвах прымуць удзел больш за 100 спартсменаў з Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Бярозы, Клецка, Пінска і Пінскага раёна.

15 лістапада ў 17 гадзін адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця турніру. У суботу барцы будуць спаборнічаць з 10 да 17 гадзін.

У нядзелю, 17 лістапада, з 9 да 11 гадзін пройдуць заключныя паядынкі спаборніцтваў і цырымонія ўзнагароджвання.

Запрашаем усіх аматараў спорту і вольнай барацьбы паназіраць за гэтым цікавым турнірам і падтрымаць нашых спартсменаў.

Аргкамітэт.

Просмотров: 590 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования